Стужка навiн
03
.05.24
19:22
Грамадства
Карэспандэнт БЕЛТА стала пераможцам у адной з намінацый конкурсу "Натарыят і СМІ"
Перад урачыстай цырымоніяй старшыня Беларускай натарыяльнай палаты
Наталля Барысенка адзначыла прафесійную работу журналістаў, дзякуючы
якой да грамадзян своечасова даносіцца вельмі важная інфармацыя ў
зразумелай форме. Старшыня БНП падзякавала ўдзельнікам конкурсу за
цікавасць да прафесіі натарыуса, разуменне важнасці таго, што ён робіць
на сваім рабочым месцы.
19:14
Прэзідэнт
Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю шэйха Тахнуна бен Мухамеда аль-Нахаяна
Кіраўнік беларускай дзяржавы выказаў шчырыя спачуванні і адрасаваў словы падтрымкі Прэзідэнту ААЭ, яго блізкім і ўсяму эмірацкаму народу ў гэты цяжкі час.
18:50
Культура
Нацыянальны фестываль беларускай песні і пазіі "Маладзечна-2024" пройдзе 14 і 15 чэрвеня
З 11 па 15 чэрвеня запланавана правядзенне больш як 60 мерапрыемстваў,
якія прадэманструюць музычную і літаратурную спадчыну, а таксама
дасягненні ў прафесійным мастацтве і аматарскай творчасці.
18:34
Грамадства
Балдоўская: беларуская моладзь дэманструе высокі ўзровень прававых ведаў
Фінал рэспубліканскай алімпіяды па тэорыі і практыцы выбарчага працэсу
адбыўся сёння ў Мінску. Па выніках адборачных іспытаў з 1878 вучняў
10-11-х класаў устаноў адукацыі, якія зарэгістраваліся ў якасці
ўдзельнікаў алімпіяды, у фінал выйшлі 70 старшакласнікаў з усіх рэгіёнаў
краіны.
18:01
Грамадства
Выплаты ветэранам да 9 Мая датэрмінова завершаны па ўсёй краіне
У Мінпрацы і сацабароны звярнулі ўвагу, што ўручэнне матдапамогі
праходзіла ва ўрачыстай абстаноўцы. Удзел у віншаваннях прынялі
прадстаўнікі органаў улады, моладзь, вучні, грамадскія аб'яднанні.
17:37
Палітыка
"Свята ў доме кожнага". Беларускі Чырвоны Крыж уручыў падарункі ветэранам
Напярэдадні Дня Перамогі супрацоўнікі і валанцёры Беларускага Чырвонага
Крыжа, а таксама прадстаўнікі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны
наведалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны з віншавальнымі візітамі і
падарылі ім танометры.
16:58
Грамадства
Алейнік сустрэўся з лаўрэатамі і пераможцамі конкурсу эсэ-работ "Хачу быць дыпламатам"
На суд журы было прадстаўлена больш за 160 конкурсных заявак з 17
вышэйшых навучальных устаноў краіны. З іх 18 сталі пераможцамі, 23 -
лаўрэатамі. Адзін спецыяльны прыз заснаваны суарганізатарам конкурсу -
сеткай магазінаў "5 элемент".
16:39
Грамадства
Акуловіч: агульная моцная пазіцыя па гістарычнай памяці дасць магчымасць умацаваць інфармацыйны саюз СНД
На пасяджэнні абмяркоўваліся сумесныя праекты краін СНД, прысвечаныя
тэме ВАВ, захаванню гістарычнай праўды і 80-годдзю Перамогі.
16:33
Грамадства
Беларусам прапанавалі бясплатна адправіць паштоўкі ветэранам да Дня Перамогі
Да Дня Перамогі 6 і 9 мая "Белпошта" ў выдзеленых аб'ектах паштовай
сувязі правядзе акцыю "Адпраў вестку ветэрану". Кожны жадаючы зможа
набыць простыя паштоўкі і бясплатна адправіць іх адрасатам па ўсёй
краіне.
16:28
Спорт
Адзінаццаць беларускіх барцоў выступяць на сусветным кваліфікацыйным турніры да Гульняў-2024
Маючы адбыцца старт у Турцыі стане апошнім шанцам прайсці адбор на
летнія Алімпійскія гульні ў Парыжы. У склад нашай каманды на стамбульскі
турнір увайшлі 11 атлетаў.
15:42
Грамадства
Лук'яновіч: асновай абароны любой дзяржавы з'яўляецца проціпаветраная абарона
Андрэй Лук'яновіч нагадаў, што ў канцы красавіка адбылося пасяджэнне VII
Усебеларускага народнага сходу. На ім былі прыняты стратэгічныя
дакументы: Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі і Ваенная дактрына Беларусі.
15:40
Эканоміка
Дадатнае сальда знешняга гандлю БУТБ з пачатку года склала $138 млн
Паводле даных БУТБ, у бягучым годзе ў якасці прадаўцоў і пакупнікоў на
біржавой пляцоўцы выступаюць рэзідэнты 36 дзяржаў. Самымі актыўнымі
замежнымі ўдзельнікамі таргоў на сённяшні дзень з'яўляюцца кампаніі з
Расіі, Кітая, Азербайджана, Узбекістана і Казахстана.
15:29
Культура
Імерсіўны тэатралізаваны паказ "Час маладых" пройдзе ў Акадэміі мастацтваў 7 мая
Можна будзе ўбачыць музычна-тэатралізаваную экспазіцыю "Памяць",
тэатралізаваны паказ "Першае свята Перамогі", выставу "Дзень Перамогі",
музычна-тэатралізаваную імерсіўную экспазіцыю "Радзіма" і інш.
15:19
Грамадства
Хрэнін: проціпаветранай абароне мы ўдзяляем пільную ўвагу
Міністр абароны адзначыў, што канцэнтрацыя войскаў НАТА ля беларускіх граніц па-ранейшаму застаецца высокай і інтэнсіўнасць мерапрыемстваў аператыўнай і баявой падрыхтоўкі не зніжаецца.