Стужка навiн
28
.05.24
15:34
Прэзідэнт
Лукашэнка хоча, каб у прэзідэнцкі агляд СМІ ўключалі больш матэрыялаў рэгіянальнай прэсы
Кіраўнік дзяржавы заявіў, што вывучае агляд сродкаў масавай інфармацыі
ад а да я і пры неабходнасці запытвае дадатковую інфармацыю, даручае
службовым асобам разабрацца ў тых ці іншых пытаннях.
15:28
Прэзідэнт
Лукашэнка: на інфармацыйным фронце штылю не будзе, мы змагаемся за суверэнітэт і нацыянальную годнасць
"У нас з вамі за плячамі таксама нямала перамог на інфармацыйным фронце. Мы ведаем, за што змагаемся. За суверэнітэт Беларусі, нашу нацыянальную годнасць, будучыню нашых дзяцей", - заявіў кіраўнік дзяржавы.
15:26
Прэзідэнт
Лукашэнка даў параду кіраўнікам: на журналістаў трэба абапірацца, быць бліжэйшымі да іх, не хавацца
Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што на журналістаў, якія робяць сваю работу,
трэба ў тым ліку і Прэзідэнту абапірацца ў вырашэнні тых ці іншых
пытанняў. "На журналістаў трэба абапірацца. Быць бліжэйшымі да іх, не
хавацца", - даў ён параду.
15:16
Грамадства
Мукавозчык: толькі энтузіязмам і патрыятызмам мы можам процістаяць машыне па навязванні заходніх каштоўнасцей
Спікер закрануў тэму прапаганды і контрпрапаганды ў СМІ. На яго думку,
прапаганда - не проста інструмент дастаўкі інфармацыі ў масы, гэта яшчэ і
сама сістэма распаўсюджвання, растлумачэння, укаранення і адстойвання
свайго светапогляду, ладу жыцця, сэнсаў і суверэнітэту, гэта значыць
магчымасці і права ўсё гэта сваё мець.
15:08
Палітыка
Шэнь Іцынь: беларуска-кітайскія адносіны дэманструюць высокую дынаміку развіцця
"Кітай і Беларусь - усепагодныя стратэгічныя партнёры. Нашы краіны
заўсёды падтрымлівалі адна адну ў пытаннях, якія датычацца жыццёва
важных інтарэсаў, на аснове прынцыпаў узаемнай павагі і роўнасці", -
сказала Шэнь Іцынь.
15:00
Прэзідэнт
Лукашэнка: калі няма дзёрзкасці, гэта ўжо не журналістыка, але дарэмна крыўдзіць людзей нельга
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што журналісты павінны быць дзёрзкімі, але пры гэтым рабіць сваю справу неабходна як мага больш карэктна.
14:50
Грамадства
Балбатоўскі: попыт на нашы санаторыі высокі, на чэрвень і ліпень забраніравана 100 працэнтаў месцаў
Санаторна-курортны комплекс прадстаўлены 287 установамі, з іх 100
санаторыяў на 28 тыс. месцаў і 187 аздараўленчых арганізацый на 32 тыс.
месцаў, з якіх 147 - гэта стацыянарныя загарадныя лагеры на 25 тыс.
месцаў, якія будуць працаваць з поўнай загрузкай у перыяд дзіцячай
летняй аздараўленчай кампаніі.
14:43
Эканоміка
Амаль 190 трактароў паставіў МТЗ у Алтайскі край у 2023 годзе
Што датычыцца прамысловай кааперацыі, у Алтайскім краі дзейнічае
дылерская сетка гігантаў беларускай прамысловасці: МТЗ, "Гомсельмаша",
МАЗа, "Амкадора", "Магілёўліфтмаша".
14:41
Эканоміка
Барташ: работу АПК за І квартал у цэлым можна ацаніць станоўча
Заданні, пастаўленыя ўрадам на 2024 год па тэмпах росту вытворчасці
валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці,
экспарце харчовых тавараў і сельскагаспадарчай сыравіны, у асноўным
выконваюцца.
14:35
Прэзідэнт
Лукашэнка заклікаў без сораму ўзмацніць прапаганду і контрпрапаганду
"Трэба ўзмацняць прапаганду і контрпрапаганду, ідэалагічную работу.
Хачу, каб маладыя журналісты гэта засвоілі, - сказаў кіраўнік дзяржавы. -
Не трэба саромецца гэтых слоў і паняццяў. Ці на Захадзе іх няма? Ёсць.
Проста назвалі іншым словам - піяр, інакш кажучы, работа з грамадскай
думкай".
14:17
Прэзідэнт
Лукашэнка: нельга ствараць у СМІ "паралельныя светы" ўсеагульнага дабрабыту і замоўчваць праблемы
"Ніколі не патрабаваў фільтраваць інфармацыю, ствараючы ў СМІ
"паралельныя светы" ўсеагульнага дабрабыту і замоўчваючы вострыя тэмы.
Мой падыход вы ведаеце: людзі павінны бачыць і ведаць праўду. А некаму
карысна і рабіць вывады", - падкрэсліў Прэзідэнт. Ён перакананы, што
трэба асвятляць праблемныя, крытычныя пытанні.
14:11
Прэзідэнт
Як беларускім СМІ стаць яшчэ больш паспяховымі. Лукашэнка абазначыў сем прыярытэтаў у рабоце масмедыя
Гаворачы аб развіцці сродкаў масавай інфармацыі на сучасным этапе, кіраўнік дзяржавы абазначыў напрамкі, дзе яшчэ трэба ўдасканальвацца.
13:48
Прэзідэнт
Лукашэнка: я вайны не хачу і раблю ўсё, каб яе не было
"Я не хачу ніякай вайны. Упэўнены, што пераважная большасць (людзей. -
Заўвага БЕЛТА) у Беларусі не хоча вайны", - заявіў кіраўнік дзяржавы. Ён
падкрэсліў, што пастаянна на простых прыкладах тлумачыць, наколькі
страшная любая вайна. "Зламаць жыццё і гнісці ў акопах - гэта не
патрэбна ні аднаму з беларусаў, - канстатаваў Прэзідэнт. - Таму я вайны
не хачу і раблю ўсё, каб яе не было".
13:36
Прэзідэнт
Лукашэнка ацаніў паспяховасць беларускіх СМІ
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што традыцыйныя СМІ пашыраюць сваю прысутнасць у найбольш папулярных сегментах інфармацыйнай прасторы. З'явіліся цікавыя аўтарскія, аналітычныя, забаўляльныя праекты, што важна - папулярныя і вядомыя за мяжой.
13:33
Эканоміка
Рэсурсы дамашняй гаспадаркі беларуса ў I квартале склалі Br2221,4 у месяц
У I квартале 2024 года наяўныя рэсурсы ў разліку на дамашнюю
гаспадарку склалі Br2221,4 у месяц, у тым ліку ў гарадах і пасёлках
гарадскога тыпу - Br2343,5 у месяц, а ў сельскіх населеных пунктах -
Br1824,7 у месяц.