Сцяг Нядзеля, 19 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
08 мая 2024, 09:05

МЗС Беларусі і Расіі абмеркавалі ўзаемную падтрымку на выбарах у органы ААН

Фота з архіва
Фота з архіва
8 мая, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. МЗС Беларусі і Расіі абмеркавалі ўзаемную падтрымку на выбарах у органы ААН. Аб гэтым гаворыцца ў інфармацыі расійскага знешнепалітычнага ведамства па выніках праведзенай 7 мая сустрэчы начальніка галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі МЗС Беларусі Ірыны Вялічка і намесніка кіраўніка МЗС РФ Сяргея Вяршыніна, паведамляе БЕЛТА.

"Бакі закранулі шырокае кола актуальных пытанняў міжнароднага парадку дня, а таксама шляхі ўмацавання ўзаемадзеяння дзвюх краін на профільных пляцоўках ААН і ў рамках гуманітарнага вымярэня АБСЕ", - адзначылі ў МЗС РФ.

"Значная ўвага была ўдзелена далейшаму развіццю ўзаемадзеяння ў рамках Групы сяброў у абарону Статута ААН. Абмяркоўвалася таксама пытанне ўзаемнай падрымкі на выбарах у органы ААН абмежаванага складу, уключаючы Савет ААН па правах чалавека", - праінфармавалі ў расійскім знешнепалітычным ведамстве.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі