Сцяг Нядзеля, 28 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
17 лютага 2023, 14:28

Тэхніка, сельская гаспадарка і будаўніцтва. Губернатар Астраханскай вобласці аб супрацоўніцтве з Беларуссю

17 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Губернатар Астраханскай вобласці Ігар Бабушкін у час сустрэчы з прэм'ер-міністрам Рэспублікі Беларусь Раманам Галоўчанкам расказаў аб галоўных напрамках супрацоўніцтва нашай краіны і расійскага рэгіёна, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сур'ёзны імпульс пашырэння па намечанай дарожнай карце супрацоўніцтва Беларусі і расійскага рэгіёна надала сумесная нарада ў Астраханскай вобласці, праведзеная ў кастрычніку мінулага года, адзначыў Ігар Бабушкін. "Беларускім бокам быў агучаны шэраг заўваг, на якія варта было звярнуць увагу. Мы сур'ёзна прапрацавалі пытанне па пастаўках камунальнай тэхнікі. Патрэбнасць Астраханскай вобласці цяпер складае 270 адзінак. Цяпер падрабязна абмяркоўваюцца схемы пастаўкі і аплаты, а таксама дэталізацыя абсталявання, якое мы будзем закупляць", - расказаў губернатар.

Акрамя таго, бакі значна рушылі наперад па дамоўленасцях у будаўнічай галіне. "Будаўніцтва новага мікрараёна Астрахані "Цёплы", аб якім мы гаварылі мінулы раз, цяпер выходзіць на стадыю рэалізацыі. Мы разлічваем, што беларускія будаўнікі змогуць пабудаваць школу, два дзіцячыя сады і наладзіць інфраструктуру", - сказаў Ігар Бабушкін.

Прадаўжаецца ўзаемадзеянне з "Магілёўліфтмашам" па пастаўцы ліфтаў. "Патрэбнасць вобласці па замене ліфтавага абсталявання складае каля тысячы адзінак", - канстатаваў кіраўнік рэгіёна.

Работа паміж Беларуссю і Астраханскай вобласцю Расіі таксама вядзецца па сельскай гаспадарцы. "Сёння ідзе актыўны абмен насенным фондам. Мы паставілі ў Беларусь каля 7,4 т агароднінна-бахчавай прадукцыі. Таксама пастаўляем воўну, бульбу, рыбу. Сёння мы развіваем сельгасугоддзі для вырошчвання рысу. Гэта сфера таксама можа быць прадметам узаемадзеяння з беларускімі партнёрамі", - адзначыў губернатар.

Паводле слоў Ігара Бабушкіна, імпарт з Беларусі па-ранейшаму застаецца запатрабаваным у Астраханскай вобласці - гэта адзенне, прадукты, абутак, касметыка, тэхніка і інш. "Хачу адзначыць, што і сэрвісны цэнтр Мінскага трактарнага завода сёння працуе на поўны аб'ём - цяпер на гэтай пляцоўцы знаходзіцца 300 відаў тэхнікі. Толькі за першыя месяцы гэтага года мы закупілі 40 адзінак тэхнікі", - рэзюмаваў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі