22 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта
Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з генеральным дырэктарам дзяржкарпарацыі
"Раскосмас" Юрыем Барысавым, які праінфармаваў кіраўніка беларускай
дзяржавы аб прычынах няштатнай сітуацыі, што адбылася напярэдадні на
стартавай пляцоўцы касмадрома Байканур. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў
прэс-службе беларускага лідара.
Як заявіў Юрый Барысаў, усе недахопы ліквідаваны ў адпаведнасці з рэгламентам, які прадугледжаны для такіх сітуацый. Заключэнне дзяржкамісіі будзе гатова ўжо сёння.
Як заявіў Юрый Барысаў, усе недахопы ліквідаваны ў адпаведнасці з рэгламентам, які прадугледжаны для такіх сітуацый. Заключэнне дзяржкамісіі будзе гатова ўжо сёння.
Старт
экіпажа карабля "Саюз МС-25", у склад якога ўваходзіць і беларуска
Марына Васілеўская, намечаны на 23 сакавіка ў 15.36 па маскоўскім і
мінскім часе. Генеральны дырэктар "Раскосмасу" запэўніў, што ўсё пройдзе
штатна.-0-