Сцяг Панядзелак, 20 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 мая 2024, 20:42

"Беларусь стала мацнейшай". Лукашэнка аб тым, да чаго прывялі знешнія выклікі і спробы націску на краіну

9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Знешнія выклікі і спробы націску на краіну прывялі толькі да аднаго - Беларусь стала мацнейшай. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўскладання вянкоў і кветак да манумента Перамогі ў рамках патрыятычнай акцыі "Беларусь памятае!", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Маніпуляцыі бескарысныя, калі людзі жывуць сваім розумам. Знешнія выклікі і спробы націску на нашу краіну прывялі толькі да аднаго - Беларусь стала мацнейшай. Мы зробім усё, каб ні ў кога нават думкі не ўзнікла праверыць гэта на справе", - падкрэсліў Прэзідэнт.

"Мы з глыбокай удзячнасцю схіляем галаву перад мужнасцю і стойкасцю ўсіх тых, хто аддаў жыццё за свабоду будучых пакаленняў - за нашу з вамі свабоду. І адначасова з гэтым гаворым рашучае "не" тым, хто спрабуе перакрэсліць напісаныя крывёю старонкі гісторыі", - заявіў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка асобна звярнуўся да ветэранаў, адрасаваўшы ім словы ўдзячнасці: "Вы далі незабыўны ўрок усім наступным пакаленням. Урок мужнасці, патрыятызму, свабодалюбства і сілы духу. Нізкі паклон вам, хто жыве, і тым, хто пайшоў ад нас, за гэты бяспрыкладны подзвіг, доблесць, адвагу і вернае служэнне Айчыне".

"Жадаю нашым паважаным ветэранам моцнага здароўя, даўгалецця і дабрабыту, а кожнай беларускай сям'і - шчасця, міру і дабра.

Віншую ўсіх вас са святам! З Днём Вялікай Перамогі!" - сказаў на заканчэнне кіраўнік дзяржавы.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі