Сцяг Субота, 4 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 красавіка 2024, 17:09

Лукашэнка даў наказ дэлегатам УНС: спадзяюся, што калі нас на стане, вы ўтрымаеце краіну

24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, які вылучаны на пасаду старшыні VII Усебеларускага народнага сходу, публічна растлумачыў, з якой мэтай ствараўся гэты орган і якія надзеі на яго ўскладаюцца, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Увесь гэты сыр-бор пачаў дзеючы Прэзідэнт. Ведаеце чаму. Я не аднойчы аб гэтым гаварыў. Мы, і я ў тым ліку, перш за ўсё я, - пакаленне адыходзячых палітыкаў. І я вельмі спадзяваўся і спадзяюся, што калі нас не стане, вы - УНС - утрымаеце краіну. Я ведаю, як цяжка гэта рабіць аднаму, дзесяці, дваццаці, трыццаці чалавекам. Я гэта гавару таму, каб вы сваё права галасаваць, вылучаць, крытыкаваць не страцілі і нікому не аддалі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Час склаўся так, што вы падтрымліваеце, я гэта бачу па апладысментах, дзеючага Прэзідэнта. Але запомніце: вы заўсёды павінны трымаць сваё слова, вы не павінны нікога баяцца. Калі вы адчуваеце і разумееце, што тыя, хто выступілі толькі што, або я да гэтага ў чымсьці не маем рацыю, вы павінны аб гэтым гаварыць. У гэтым сутнасць народнага веча. У гэтым сутнасць усяго таго, у імя чаго мы сабраліся", - адзначыў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што дэлегаты УНС павінны быць сапраўднымі, рабіць так, каб іх нідзе і ніхто не мог пакрытыкаваць.

Прэзідэнт таксама апярэдзіў магчымую крытыку з боку апанентаў, што на УНС сабраліся выключна яго прыхільнікі: "Так, тут сабраліся "лукашысты", ворагаў тут няма і не будзе!" Гэту фразу зала сустрэла апладысментамі.

"Я гэта раблю на будучыню. Але пасля нас будзеце вы, большасць. І будуць нашы дзеці. І яны не павінны быць маўклівымі. Таму заўтра, калі не сёння, мы павінны сказаць сваё слова", - дадаў Прэзідэнт.

Ён таксама звярнуў увагу, што дэлегаты, галасуючы за тое ці іншае рашэнне, нясуць адказнасць. "Я на вас не перакладваў гэту адказнасць. Я 30 гадоў адказваў за гэта адзін, прымаючы гэтыя рашэнні. А цяпер будзем разам. І разам будзем за гэта адказваць. Будзьце заўсёды са сваім словам, будзьце моцнымі і мудрымі. І нікога не бойцеся. Патрэбна дапамога - клічце, мы прыйдзем", - рэзюмаваў беларускі лідар.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі