Сцяг Панядзелак, 20 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 мая 2024, 12:32

Лукашэнка і Пуцін напярэдадні 9 Мая працавалі да трох гадзін ночы

9 мая, Масква /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін напярэдадні Дня Перамогі працавалі да трох гадзін ночы. Аб гэтым кіраўнікі дзяржаў расказалі журналістам пасля парада на Краснай плошчы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы ўчора доўга вельмі працавалі разам. Рассталіся даволі позна", - сказаў Прэзідэнт Расіі.

"У тры ночы, як заўсёды", - удакладніў Аляксандр Лукашэнка.

"Так, у тры гадзіны", - пацвердзіў расійскі лідар.

Ён расказаў, чым быў запоўнены рабочы час лідараў краін: "У ходзе абмеркавання двухбаковых нашых адносін гаварылі і аб тым, што адбываецца на лініі сутыкнення, сітуацыі, звязанай з няпростымі падзеямі вакол Украіны. Размаўлялі і з міністрам абароны, з начальнікам генеральнага штаба. У нас была паўнацэнная сустрэча з імі".

Уладзімір Пуцін таксама расказаў Аляксандру Лукашэнку аб падрабязнасцях сваіх нядаўніх сустрэч з ваеннаслужачымі, якія вызначыліся, камандзірамі падраздзяленняў. "Гаварылі аб нашых хлопцах - тых, хто на перадавой. Адзначалі іх гераізм, мужнасць, адвагу і вынікі баявой работы", - удакладніў Прэзідэнт Расіі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі