9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 9 мая па традыцыі прыняў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах у гонар Дня Перамогі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы ў Мінску ўсклаў вянок да манумента Перамогі. Для Прэзідэнта гэта штогадовая традыцыя - асабіста прымаць удзел у цырымоніі ўскладання.
Да помніка таксама ляглі вянкі і кветкі ад кіраўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання, Нацыянальнага сходу, судовага корпуса, сілавых структур, грамадскіх аб'яднанняў, дыпламатычнага корпуса, ветэранаў і духавенства.
Аляксандр Лукашэнка і ўсе прысутныя на плошчы Перамогі ўшанавалі памяць загінулых герояў мінутай маўчання.
Цырымонія прадоўжылася выкананнем дзяржаўнага гімна Беларусі і ўрачыстым маршам зводнай роты і аркестра ганаровай варты Мінскай ваеннай камендатуры. А на заканчэнне быў выкананы тэатралізаваны музычны нумар "Памятаем! Ганарымся! Не здрадзім!"-0-