8 мая, Масква /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікаў сістэматызаваць работу па ўстанаўленні партнёрскіх адносін ЕАЭС з трэцімі краінамі. Аб гэтым ён заявіў на пасяджэнні ў Маскве Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Нашы геапалітычныя апаненты спрабуюць ізаляваць нас ад перадавых тэхналогій і прэміяльных рынкаў, стрымаць наша развіццё. Але, нягледзячы на гэта, мы планамерна рухаемся наперад", - заявіў Прэзідэнт.
Ён нагадаў аб падпісанні паўнацэннага гандлёвага пагаднення з Іранам. Умацоўваецца таксама ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва ў фармаце "пяцёркі" з перспектыўнымі дружалюбнымі краінамі - Інданезіяй, ААЭ, Манголіяй.
"Аднак работа па ўстанаўленні партнёрскіх адносін з трэцімі краінамі, на нашу думку, мае патрэбу ў сістэматызацыі. У бягучых геаэканамічных рэаліях трэба дакладна разумець, з якімі краінамі, у якой паслядоўнасці і ў якія тэрміны будзе фарміравацца зона свабоднага гандлю, а з кім з патэнцыяльных партнёраў абмяжуемся ўзаемадзеяннем у рамках мемарандумаў", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Ён таксама лічыць, што пакуль мала ўвагі ўдзяляецца дыялогу на ўзроўні саюза з Афрыканскім кантынентам. "Афрыка адчувае патрэбнасць у шырокім пераліку нашых тавараў, работ, паслуг і тэхналогій, - заўважыў Аляксандр Лукашэнка. - Афрыка, як і Лацінская Амерыка, наеліся ўжо каланіялізму ад адпаведных вядучых краін. І гэта момант, калі мы павінны прыйсці ў Афрыку".
Таксама вялікія перавагі адкрывае паралельны ўдзел краін ЕАЭС і партнёраў па Садружнасці Незалежных Дзяржаў у ШАС і БРІКС.
"Але нам не трэба забываць аб сваіх бліжэйшых суседзях, сябрах, братах. Узаемадзеянне з дзяржавамі - наглядальнікамі пры ЕАЭС і краінамі СНД павінна быць у зоне пастаяннай і пільнай увагі", - дадаў беларускі лідар.-0-