Сцяг Панядзелак, 20 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
08 мая 2024, 19:45

"Воз і цяпер там". Лукашэнка пра неабходнасць хутчэйшага прызнання ў ЕАЭС электроннага лічбавага подпісу

8 мая, Масква /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў аб неабходнасці сканцэнтравацца на хутчэйшым прызнанні ў ЕАЭС электроннага лічбавага подпісу. Аб гэтым ён заявіў на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў Маскве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гаворым аб гэтым не першы год ужо. Усе прынцыповыя дамоўленасці даўно дасягнуты, але воз і цяпер там. А гэта ж не палітычнае, а тэхнічнае пытанне. Але менавіта яно часта становіцца непераадольным бар'ерам для ўдзелу еўразійскага бізнесу ў гаспадарчых працэсах краін саюза", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт лічыць неабходным завяршыць гэту работу ў самы бліжэйшы час.

Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу на тэму тэхнічнага рэгулявання, якая цесна звязана з папярэднім пытаннем. "Работа па тэхнічным вырашэнні на завяршальнай стадыі. Засталося толькі перавесці тэхрэгуляванне ў лічбавы фармат, - заўважыў кіраўнік дзяржавы. - Упэўнены, у гэтай зале нікога не трэба пераконваць, што лічбавізацыя тэхрэгулявання прадаставіць нашай прамысловасці дадатковыя магчымасці для развіцця. Спросціць атрыманне інфармацыі і працэсы сертыфікацыі і стандартызацыі".-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі