Сцяг Пятніца, 17 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 красавіка 2024, 14:06

Абноўленая Рэспубліканская дошка Гонару адкрылася ў Мінску

30 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абноўленая Рэспубліканская дошка Гонару адкрылася ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У гэтым годзе Рэспубліканскай дошцы Гонару - 25 гадоў. За гэты час крытэрыі адбору пастаянна ўдасканальваліся. На дошку выносяцца суб'екты гаспадарання ў розных сферах дзейнасці, крытэрыі дыферэнцыраваны. Пры гэтым нам удаецца выяўляць лепшых і дастойных, каб на іх прыкладзе дэманстраваць, наколькі паспяховыя паказчыкі работы могуць матываваць прыносіць карысць галіне, рэгіёну і сваёй краіне", - заявіў журналістам міністр эканомікі Юрый Чабатар.
Паводле яго слоў, узровень пераможцаў у гэтым годзе вельмі высокі. "Асабліва гэта відаць па рэальным сектары эканомікі, на дошцы шмат прамысловых прадпрыемстваў, - падкрэсліў ён. - Адзначу, што ў аснове ўсяго ляжыць эканоміка. Упэўнены, што сёння пераможцы раскажуць аб тым, як яны ішлі да прызнання і дасягалі вяршынь. А сакрэт поспеху для любога з прадпрыемстваў заключаецца ў вытворчасці канкурэнтаздольнай, экспартна арыентаванай і якаснай прадукцыі, а таксама паспяховым калектыве".

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 24 красавіка падпісаў указ нумар 174 "Аб занясенні на Рэспубліканскую дошку Гонару пераможцаў спаборніцтва за 2023 год". Указам вызначаны 64 пераможцы з ліку рэгіёнаў і арганізацый, якія ўдастоены занясення на Рэспубліканскую дошку Гонару за дасягненне высокіх вынікаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця па выніках работы за 2023 год.

У іх ліку 11 адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак: Брэсцкая і Мінская вобласці, Мінск, Баранавіцкі і Камянецкі раёны Брэсцкай вобласці, Астравецкі раён Гродзенскай вобласці, Нясвіжскі і Салігорскі раёны Мінскай вобласці, Ленінскі раён Брэста, Маскоўскі і Цэнтральны раёны Мінска.

На Рэспубліканскую дошку Гонару таксама занесены 11 арганізацый прамысловасці; тры арганізацыі, якія ажыццяўляюць дзейнасць у будаўніцтве; дзевяць арганізацый сельскай і рыбнай гаспадаркі, дзве арганізацыі лясной гаспадаркі; 28 арганізацый сферы паслуг (арганізацыі гандлю, адукацыі, аховы здароўя, навукі, культуры, сацыяльнага абслугоўвання і іншыя).

Занясенне на Рэспубліканскую дошку Гонару з'яўляецца грамадскім прызнаннем важкага ўкладу рэгіёнаў і калектываў прадпрыемстваў у сацыяльна-эканамічнае развіццё і рост дабрабыту краіны, што служыць стымулюючым фактарам для дасягнення яшчэ больш высокіх вынікаў у будучым.-0-

Фота Віталя Піваварчыка
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі