Сцяг Нядзеля, 19 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 мая 2024, 11:33

Акцыя "Свечка памяці" пачалася ў МЗС і ва ўсіх беларускіх загранустановах

Фота МЗС
Фота МЗС
8 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Напярэдадні Дня Перамогі беларускія дыпламаты аддаюць даніну памяці ўсім забітым і закатаваным беларусам у гады Вялікай Айчыннай вайны. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.

Сімвалічная акцыя "Свечка памяці" праходзіць у МЗС Беларусі і ва ўсіх беларускіх загранустановах. Адпаведныя публікацыі будуць размешчаны 8 і 9 мая на старонках дыпмісій нашай краіны ў сацыяльных сетках.

"Напярэдадні святога для ўсіх беларусаў свята - Дня Перамогі - і ў 80-годдзе вызвалення Радзімы беларускія дыпламаты аддаюць даніну памяці ўсім забітым і закатаваным, спаленым і расстраляным у гады Другой сусветнай вайны. #МыПомнім і заклікаем помніць усіх #BY80", - гаворыцца ў паведамленні МЗС.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі