Сцяг Пятніца, 17 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 мая 2024, 15:52

Без ападкаў і да плюс 26 градусаў па поўдні Беларусі чакаецца 2 мая

1 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Невялікая воблачнасць, пераважна без ападкаў і да 26 градусаў цяпла па поўдні рэспублікі прагназуецца на 2 мая. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Вецер ноччу будзе няўстойлівы і слабы, днём - паўночна-ўсходні, усходні слабы да ўмеранага.

Тэмпература паветра ўначы - ад 4 да 10 градусаў цяпла, месцамі да плюс 12. Удзень па поўначы рэспублікі чакаецца да 17 цяпла, па поўдні - да 26 градусаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі