Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 сакавіка 2024, 14:07

Будаўніцтва жылля і капрамонт. З якімі пытаннямі грамадзяне прыходзяць на прыём да Качанавай

27 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава праводзіць 27 сакавіка асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На прыём у Савет Рэспублікі звярнулася Алёна Іванаўна, жыхарка Мінскага раёна, па пытанні будаўніцтва жылля для медыкаў. У Бараўлянах функцыянуе больш за 10 медыцынскіх устаноў, а будаўніцтва ідзе толькі для супрацоўнікаў трох устаноў.

"Вы вельмі важнае пытанне ўзнялі. Сёння ўстановам аховы здароўя патрэбны не толькі ўрачы, але і фізікі, і хімікі - тыя спецыялісты, якія абслугоўваюць высокатэхналагічнае абсталяванне, - адзначыла Наталля Качанава. - Трэба гэта пытанне разбіраць разам з Міністэрствам аховы здароўя".

"Добра, што вы прыйшлі, - звярнулася спікер да заяўніка. - Нам трэба наогул паглядзець на Бараўляны, хто стаіць на чарзе, і будаваць для іх жыллё. Нам гэтыя спецыялісты архіважныя. Прэзідэнт быў у РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі, імуналогіі, мы гаварылі пра гэта. Сёння гэта вельмі важны цэнтр".

Ганна Віктараўна жыве ў аграгарадку Гатава Мінскага раёна. Жанчына звярнулася на асабісты прыём да спікера па жыллёвым пытанні. Яна расказала, што ў аграгарадку Міханавічы ідзе забудова дома для маючых патрэбу. За два гады па праекце павінны былі ўзвесці чатыры дамы. Тры пабудавалі, а дом, дзе чакае кватэру Ганна Віктараўна, пабудаваны толькі на 58 працэнтаў. Заяўніца просіць паскорыць працэс. Спікер узяла пытанне на асабісты кантроль.

Мінчанку Наталлю Рыгораўну затапілі суседзі ў лістападзе 2023 года. Але да гэтага часу страхавое агенцтва вядзе спрэчку з ЖЭС аб тым, хто павінен вырашыць пытанне.
"Вы не былі ў гэтай кватэры? - задала пытанне Наталля Качанава намесніку старшыні Мінскага гарвыканкама, запрошанаму на прыём. - Не? Вось і з'ездзіце! Я на вашым месцы ўжо даўно там была б. Чалавек чатыры месяцы мучыцца. Як такое можа быць?! Разбірайцеся".

Старшыні Савета Рэспублікі паступіў і калектыўны зварот ад жыхароў Мінска. У шматпавярховым доме, у якім яны пражываюць, у канцы 2023 года быў зроблены капітальны рамонт. Але дом быў здадзены з вельмі грубымі парушэннямі тэхналогій і ў паскораным парадку. У выніку асыпаецца фарба, праблема з каналізацыяй, падмыванне грунту, цвіль у кватэрах, фасад дома ў расколінах. Пры гэтым большая частка работ, заяўленая ў праекце, не зроблена.
"Я б усіх вас прасіла, каб у кожным доме быў дамавы камітэт і выбраны іх старшыні, - звярнулася спікер да запрошаных на прыём спецыялістаў. - Тады гэтыя пытанні вырашаліся б у момант. Трэба выбраць. Ёсць людзі актыўныя. Гэта форма і метады работы з людзьмі добра сябе зарэкамендавалі. І людзі не хадзілі б кругамі столькі часу. Чаму не чуеце?! Я ведаю, што гэта дае добры вынік, тады ў вас не будзе зваротаў па ЖКГ наогул. Разбярыцеся. Патрэбны рэзультат!"

"Я спадзяюся, што з дапамогай Наталлі Іванаўны і ўсяго кіраўніцтва, якое тут прысутнічае, будуць ліквідаваны вельмі вялікія праблемы", - адзначыла журналістам пасля сустрэчы са спікерам мінчанка Алена Васільеўна.

Наталля Юр'еўна прыехала з Гродна. Жанчына папрасіла Наталлю Качанаву аказаць садзейнічанне ў вырашэнні зямельнага пытання. Заяўнік расказала, што яе сям'я ў 2000-я гады ўзяла ў арэнду зямельны ўчастак на 6 сотак пад агародніцтва і ўвесь гэты час спраўна ім карысталася. У 2023 годзе сям'я вырашыла выкупіць участак, але на практыцы нічога не атрымліваецца. Усе звароты ў дзяржорганы завяршаюцца адпіскамі.

Прыём грамадзян у Савеце Рэспублікі прадаўжаецца. Традыцыйна ён будзе доўжыцца да апошняга заяўніка.-0-

Фота Максіма Гучака
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі