Сцяг Пятніца, 17 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 мая 2024, 17:57

Маркевіч на форуме ў Баку прапанаваў пашыраць геаграфію абменных дзён нацыянальных культур

1 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр культуры Анатоль Маркевіч, выступаючы на сустрэчы міністраў у ходзе VI Сусветнага форуму па міжкультурным дыялогу "Дыялог дзеля міру і глабальнай бяспекі: супрацоўніцтва і ўзаемадзеянне", прапанаваў пашыраць геаграфію абменных дзён нацыянальных культур. Тэзісы яго выступлення прадастаўлены БЕЛТА прэс-службай Міністэрства культуры.

Паводле слоў Анатоля Маркевіча, абменныя дні нацыянальных культур - гэта ўнікальная форма творчага абмену, дзякуючы якой можна паказаць розныя грані мастацтва і закласці аснову супрацоўніцтва на гады наперад.

Ён адзначыў, што ў 2023 годзе міністэрствам і арганізацыямі культуры падпісана больш за 650 пагадненняў аб супрацоўніцтве з калегамі на розных кантынентах. Найбольш актыўна развіваюцца сувязі з Расіяй, Кітаем і Індыяй, краінамі - членамі Садружнасці Незалежных Дзяржаў і Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.

Паводле слоў міністра, міжнародныя культурныя мерапрыемствы разглядаюцца як масты паміж народамі, дзякуючы якім людзі знаходзяць новых сяброў і едуць да іх у госці.

Анатоль Маркевіч нагадаў, што нядаўна яшчэ адзін трывалы мост пракладзены паміж Беларуссю і Азербайджанам дзякуючы правядзенню Дзён культуры Беларусі ў Баку.

Міністр адзначыў вопыт супрацоўніцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы. У сувязі з гэтым ён назваў такія праекты, як Маладзёжны беларуска-расійскі сімфанічны аркестр, фестываль "Творчасць юных" і фестываль творчасці інвалідаў "Разам мы зможам больш", маладзёжны патрыятычны праект "Поезд Памяці".

Эфектыўнай формай міжкультурнага дыялогу міністр лічыць праводзімыя ў Беларусі фестывалі, якія прыцягваюць мноства замежных гасцей. На міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" ў мінулым годзе з'ехалася больш за 5 тыс. артыстаў з 30 краін, у фестывалі "Белая вежа" ў Брэсце прынялі ўдзел 28 тэатраў з Еўропы і Азіі, а глядач Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад" убачыў фільмы з 26 дзяржаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі