Сцяг Нядзеля, 19 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 мая 2024, 14:11

Польскі суддзя аб "дэмакратыі" на Захадзе: у час размоў мы вымушаны выключаць тэлефоны

6 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Польскі суддзя Томаш Шміт у час прэс-канферэнцыі ў прэс-цэнтры БЕЛТА расказаў, што на самай справе ўяўляе сабой заходняя дэмакратыя.

"Сярод маіх знаёмых многія падзяляюць маё меркаванне, але, зразумела, публічна аб гэтым ніхто гаварыць не можа, - адзначыў Томаш Шміт. - Мы, нават абмяркоўваючы тэмы, выключаем тэлефоны. Ёсць шмат шпіёнскіх сістэм. І некаторыя карыстаюцца тым, што без рашэння суда падслухоўваюць размовы".

"Так працуе дэмакратыя на Захадзе", - канстатаваў суддзя.

Польскі суддзя папрасіў абароны ў беларускіх улад. Томаш Шміт - суддзя 2-га аддзялення ваяводскага адміністрацыйнага суда Варшавы. Раней займаў розныя пасады ў судовай сістэме і органах юстыцыі Польшчы. З'яўляўся кіраўніком юрыдычнага аддзела ў Нацыянальным савеце суддзяў Польшчы.

З-за нязгоды з палітыкай і дзеяннямі ўлад вымушана пакінуў Польшчу і цяпер знаходзіцца ў Беларусі. Яму пагражалі і праследавалі за самастойную палітычную пазіцыю. Томаш Шміт заяўляе пра свой пратэст уладам Польшчы, якія пад уплывам ЗША і Вялікабрытаніі вядуць краіну да вайны.-0-

Фота Максіма Гучака
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі