Сцяг Нядзеля, 19 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 мая 2024, 13:17

Польскі суддзя падпісаў у Мінску заяву аб адстаўцы

Томаш Шміт
Томаш Шміт
6 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Польскі суддзя Томаш Шміт у час прэс-канферэнцыі ў прэс-цэнтры БЕЛТА падпісаў у Мінску заяву аб адстаўцы.

"Калі размова ідзе аб тым, што я магу зрабіць, то я хацеў бы зачытаць вам заяву і падпісаць яе. Гэта тое, што я магу зрабіць у сувязі з сітуацыяй, якая склалася", - сказаў Томаш Шміт.

"Я падаю заяву аб адстаўцы з пасады суддзі ваяводскага адміністрацыйнага суда. З неадкладным уступленнем у сілу, - адзначыў паляк. - На працягу ўсяго свайго прафесійнага жыцця я быў суддзёй. Адстаўка з пасады суддзі - гэта выказванне пратэсту супраць несправядлівай і несумленнай палітыкі, якую праводзяць улады Польшчы ў адносінах да Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі".

Польскі суддзя папрасіў абароны ў беларускіх улад. Томаш Шміт - суддзя 2-га аддзялення ваяводскага адміністрацыйнага суда Варшавы. Раней займаў розныя пасады ў судовай сістэме і органах юстыцыі Польшчы. З'яўляўся кіраўніком юрыдычнага аддзела ў Нацыянальным савеце суддзяў Польшчы. З-за нязгоды з палітыкай і дзеяннямі ўлад вымушана пакінуў Польшчу і цяпер знаходзіцца ў Беларусі. Яму пагражалі і праследавалі за самастойную палітычную пазіцыю.

Томаш Шміт заяўляе пра свой пратэст уладам Польшчы, якія пад уплывам ЗША і Вялікабрытаніі вядуць краіну да вайны.-0-
Фота Максіма Гучака
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі