Сцяг Нядзеля, 19 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 мая 2024, 13:49

Польскі суддзя: Захаду не ўдалося знішчыць Беларусь

Томаш Шміт
Томаш Шміт
6 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Захаду не ўдалося знішчыць Беларусь, заявіў польскі суддзя Томаш Шміт у час прэс-канферэнцыі ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

"Спачатку тут паспрабавалі арганізаваць Майдан - але гэта не атрымалася. Паспрабавалі знішчыць Беларусь з эканамічнага боку праз розныя санкцыі. Гэта таксама не ўдалося", - сказаў Томаш Шміт.

Паводле яго слоў, у Беларусі вялікі патэнцыял для будучыні.

Польскі суддзя папрасіў абароны ў беларускіх улад. Томаш Шміт - суддзя 2-га аддзялення ваяводскага адміністрацыйнага суда Варшавы. Раней займаў розныя пасады ў судовай сістэме і органах юстыцыі Польшчы. З'яўляўся кіраўніком юрыдычнага аддзела ў Нацыянальным савеце суддзяў Польшчы. З-за нязгоды з палітыкай і дзеяннямі ўлад вымушана пакінуў Польшчу і цяпер знаходзіцца ў Беларусі. Яму пагражалі і праследавалі за самастойную палітычную пазіцыю.

Томаш Шміт заяўляе пра свой пратэст уладам Польшчы, якія пад уплывам ЗША і Вялікабрытаніі вядуць краіну да вайны.-0-
Фота Максіма Гучака
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі