Сцяг Панядзелак, 6 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 красавіка 2024, 14:13

Прынцып адкрытай размовы. Праект "Маладзёжны сход" стартаваў у Беларусі

26 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. БРСМ і Маладзёжны парламент пры Нацыянальным сходзе далі старт новаму сумеснаму праекту "Маладзёжны сход", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Праект прадстаўляе серыю дыскусійных пляцовак першых сакратароў камітэтаў БРСМ і членаў Маладзёжнага парламента з навучэнцамі ўстаноў прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, а таксама працоўнай моладдзю па актуальных напрамках развіцця Беларусі. Першы сакратар ЦК БРСМ Аляксандр Лук'янаў адзначыў важнасць правядзення такіх пляцовак. Паводле яго слоў, яны будуць праходзіць у кожным раёне краіны штоквартальна на базе розных устаноў.

"Аспектр адкрытай размовы прынцыповы ў нашай рабоце. Гэта важна перш за ўсё для самой моладзі, якая такім чынам дзеліцца сваімі ўражаннямі, ідэямі па развіцці нашай краіны. І асабліва ў кантэксе праведзенага Усебеларускага народнага сходу, які прадвызначыў развіццё дзяржавы на бліжэйшыя гады. Відавочна, што канстытуцыйны статус гэтага органа патрабуе адказных адносін дэлегатаў у тым ліку і да моладзі. Бо менавіта маладыя людзі будуць жыць пры гэтых законах, развіваць нашу краіну. Данясенне інфармацыі - адна з ключавых задач "Маладзёжнага сходу", - растлумачыў Аляксандр Лук'янаў.

Мерапрыемства выклікала вялікую цікавасць у моладзі. Так, студэнт 2-га курса Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі Глеб Емяльянаў чакае адкрытага і шчырага дыялогу. "Цікава абмеркаваць пытанні развіцця краіны з прадстаўнікамі актыву БРСМ і Маладзёжнага парламента, асабліва пасля Усебеларускага народнага сходу. У нас вельмі перспектыўная і мэтанакіраваная моладзь, якая актыўна цікавіцца сучаснымі тэндэнцыямі ў Беларусі і свеце. І гэты патэнцыял неабходна рэалізоўваць. Хлопцы і дзяўчаты могуць прыўнесці ў развіццё краіны шмат цікавага і новага", - сказаў на заканчэнне малады чалавек.

З меркаваннем калегі пагадзілася першакурсніца Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі Ульяна Антонік. Дзяўчына ўпэўнена: такія пляцоўкі важны для падрастаючага пакалення, студэнтаў. "Я даўно сачу за дзейнасцю Маладзёжнага парламента і вельмі хацела паўдзельнічаць у дыскусійнай пляцоўцы. Для мяне вельмі цікава, што тут будзе не толькі агульны парадак развіцця краіны, але шмат увагі ўдзеляць моладзі. Тым больш цяпер пэўны пік маладзёжнай палітыкі, хлопцы і дзяўчаты могуць пашыраць свае ініцыятывы. Гэту тэндэнцыю паказаў і праведзены Усебеларускі народны сход", - рэзюмавала дзяўчына.

Праект "Маладзёжны сход" рэалізуецца ў рамках пагаднення аб супрацоўніцтве і сумеснага плана работы на 2024-2025 гады Маладзёжнага парламента і БРСМ з мэтай фарміравання прававой і палітычнай культуры моладзі, далучэння яе да парламенцкай дзейнасці, раскрыцця патэнцыялу ў грамадзянскіх ініцыятывах, распрацоўкі праектаў нарматыўных прававых актаў, а таксама рашэнняў мясцовых органаў улады па рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі Беларусі, што закранаюць правы і законныя інтарэсы маладых людзей.-0-

Фотоа Раміля Насібуліна
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі