27 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Міхаіл Русы сёння правёў сумеснае пасяджэнне рабочых груп Савета Рэспублікі і Апарату Савета Федэрацыі па падрыхтоўцы ХІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы сёння сабраліся ў такім складзе нашых рабочых груп для арганізацыі на самым высокім узроўні ХІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Ён у гэтым годзе праходзіць у крыху змененым фармаце. Задзейнічалі не толькі Віцебск, але і два гарады - Полацк і Наваполацк для таго, каб як мага больш аб'ектаў і суб'ектаў гаспадарання ўключаліся ў гэту работу, - расказаў Міхаіл Русы. - Таму крыху мяняецца звычайная адпрацаваная структура падрыхтоўкі, таму што трэба прадумаць лагістыку і іншае. Але я думаю, што гэта ўсё можна вырашыць".
Паводле яго слоў, на асаблівым кантролі пытанні прыбыцця і размяшчэння ўдзельнікаў форуму. "Усё ўзята пад кантроль, - адзначыў сенатар. - За кожным аб'ектам замацаваны людзі".
"Будзе 9 секцый. Вызначыліся з іх складам. Адпрацавана і ўзгоднена тэматыка, - дадаў Міхаіл Русы. - На 95-97 працэнтаў ёсць і выступоўцы па гэтых тэмах".-0-
Фота Максіма Гучака