Сцяг Пятніца, 17 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 мая 2024, 19:29

Стан дарог і жылфонду, захаванне памяці. Качанава аб актуальных тэмах на прыёме грамадзян у Жлобіне

2 мая, Жлобін /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава акрэсліла самыя злабадзённыя тэмы, узнятыя на прыёме грамадзян у Жлобінскім райвыканкаме, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Выязны прыём грамадзян праводзіць сёння Наталля Качанава ў Гомельскай вобласці. Савет Рэспублікі працуе з пазіцыі: "Няма пытанняў не нашых - усё, што хвалюе людзей, - гэта адказнасць парламентарыяў".

Каб агучыць хвалюючыя пытанні старшыні Савета Рэспублікі, у Жлобін прыехалі прадстаўнікі з розных рэгіёнаў, уключаючы Віцебскую, Брэсцкую і Мінскую вобласці.

Паводле слоў Наталлі Качанавай, усе пытанні ідуць ад жыцця. У большай ступені хвалюе людзей дарожная тэма, якая датычыцца і гарадоў, і вёсак. "Нездарма Прэзідэнтам пастаўлена задача асаблівую ўвагу ўдзяліць мясцовым дарогам", - акцэнтавала спікер. Гэту тэму Наталля Качанава акрэсліла і на ўзроўні старшыні Гомельскага аблвыканкама Івана Крупко.

"Галоўная задача - каб пытанні людзей былі правамерна вырашаны. Кожнае з іх мы бяром на кантроль і не пакінем без увагі", - падкрэсліла спікер.

Паводле ацэнкі старшыні Савета Рэспублікі, мясцовыя органы чакае шмат работы, аднак ёсць пытанні, якія датычацца і нарматыўна-прававой базы. У прыватнасці, размова аб магчымасці рэалізацыі прадукцыі, якую людзі вырошчваюць на сваіх прысядзібных участках. Жыхарка Жлобіна канкрэтызавала хвалюючыя моманты.

"Тут трэба ўважліва паглядзець. Па гэтым пытанні мы разбяромся і абмяркуем яго і з камітэтам дзяржаўнага кантролю, і з урадам. Падумаем, як спрасціць асобныя моманты, каб людзі маглі спакойна рэалізоўваць такую прадукцыю", - падкрэсліла спікер.

Асобна адзначыла Наталля Качанава прапановы гамяльчан, якія датычацца захавання гістарычнай памяці. "Да нас прыехалі з Гомеля з добрымі прапановамі і ідэямі. Гэта сведчыць аб тым, што нашы людзі памятаюць пра гераічнае мінулае краіны і зацікаўлены, каб гэта гісторыя захоўвалася і перадавалася з пакалення ў пакаленне. Асабліва сімвалічна гэта напярэдадні такіх вялікіх свят, як 80-годдзе вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў", - падкрэсліла старшыня Савета Рэспублікі, адзначыўшы, што і дзяржавай праводзіцца маштабная работа ў гэтым плане.

Прыём грамадзян прадаўжаецца на працягу дня.

Як растлумачылі ў Савеце Рэспублікі, акрамя ўрэгулявання праблем грамадзян пасля кожнага такога прыёму праводзіцца аналіз сітуацыі на месцах. Абмеркаванне гэтых вынікаў будзе вынесена на пашыранае пасяджэнне Прэзідыума Савета Рэспублікі з удзелам дэпутацкага корпуса, кіраўніцтва рэгіёна.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі