Фота з архіва
9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Святочны салют на Дзень Перамогі дадуць у шасці кропках Мінска, паведамляе БЕЛТА.
Святочны салют расквеціць неба над Мінскам у шасці лакацыях. Пачнецца маляўнічае дзейства ў 23.00. Убачыць салют можна будзе ў шасці кропках Мінска - у парках імя Я.Купалы, імя Паўлава, імя Уга Чавеса, на набярэжнай у мікрараёне "Дразды", на пляцоўках каля "Чыжоўка-Арэны" і Нацыянальнай бібліятэкі.
"Усе гэтыя месцы будуць узяты пад узмоцнены кантроль сіламі падраздзяленняў ГУУС Мінгарвыканкама", - расказаў начальнік упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі ГУУС Мінгарвыканкама Сяргей Гарохаў.
Паводле яго слоў, каля пазначаных месцаў у час салюту будзе абмежаваны рух і стаянка аўтатранспарту. "Гэтыя абмежаванні будуць дзейнічаць, пачынаючы з 19.00, - адзначыў начальнік упраўлення. - Прашу звярнуць на гэта ўвагу тых, хто плануе назіраць за салютам у непасрэднай блізкасці да гэтых месцаў".-0-