Сцяг Панядзелак, 20 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 мая 2024, 10:59

У будаўніцтве цэнтра патрыятычнага выхавання паўдзельнічалі ўжо 1,8 тыс. маладых людзей з усёй Беларусі

9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У будаўніцтве рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання паўдзельнічалі ўжо 1,8 тыс. маладых людзей з усёй Беларусі, паведаміла ў праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць" метадыст філіяла ўстановы адукацыі "Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай творчасці" "Маладзёжны патрыятычны цэнтр" Вольга Бурак.

"Ініцыятыву аб стварэнні Рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання на базе Кобрынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці падтрымаў Прэзідэнт і быў падпісаны ўказ аб тым, што будоўлі нададзены статус Усебеларускай маладзёжнай будоўлі. На гэты момант работы вядуцца вельмі інтэнсіўна. З 11 лістапада, калі быў дадзены старт будаўніцтву, было праведзена 7 змен студэнцкіх атрадаў. Юнакі і дзяўчаты ўдзельнічаюць у будаўніцтве праз валанцёрскія атрады, якія прыязджаюць практычна штотыднёва. Усяго прайшло ўжо больш за 1800 чалавек, - расказала Вольга Бурак. - Прычым гэта з розных рэгіёнаў, не толькі Брэсцкай вобласці".

Паводле яе слоў, неабходнасць у стварэнні такога цэнтра ўзнікла ў грамадстве. "Важна, што ён ствараецца на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці, - падкрэсліла метадыст. - Пры падтрымцы Міністэрства абароны і Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта будуць створаны ўсе ўмовы для таго, каб мы на базе цэнтра маглі прымаць дзяцей не толькі з Брэсцкай вобласці, але і з усіх рэгіёнаў Беларусі".-0-

*Праект створаны за кошт мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі