Сцяг Пятніца, 17 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 мая 2024, 11:20

З 1 мая на 2,9 працэнта павялічваюцца памеры дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей

Фота з архіва
Фота з архіва
1 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З 1 мая на 2,9 працэнта павялічваюцца памеры дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, што вылічваюцца з БПМ, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Аднаразовая дапамога ў сувязі з нараджэннем дзіцяці пры нараджэнні першага дзіцяці складзе Br4187,30. Пры нараджэнні другога і наступных дзяцей - Br5862,22. Аднаразовая дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці - Br418,73.

Штомесячная дапамога сем'ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў складзе Br209,37. А штомесячная дапамога на дзяцей старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем'яў, прадугледжаных заканадаўствам, - Br209,37, на дзіця-інваліда старэйшага за 3 гады - Br293,11.

Штомесячная дапамога па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў з І і ІІ ступенню страты здароўя да надыходу дзіцяці 18 гадоў і з III і IV ступенню страты здароўя да надыходу дзіцяці ўзросту 3 гадоў складзе Br418,73. З III і IV ступенню страты здароўя пасля надыходу дзіцяці ўзросту 3 гадоў - Br502,48. А штомесячная дапамога на дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраваных вірусам імунадэфіцыту чалавека - Br293,11.

"Дапамогамі, якія вылічваюцца з БПМ, ахоплена каля 171 тыс. дзяцей", - адзначылі ў міністэрстве.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі