Сцяг Нядзеля, 19 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 мая 2024, 11:00

Жыватворны агонь дастаўлены ў Святадухаўскі кафедральны сабор у Мінску

5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Жыватворны агонь дастаўлены ў Святадухаўскі кафедральны сабор у Мінску 5 мая ў 9.00 да пачатку Боскай літургіі, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА кіраўнік Сінадальнага паломніцкага аддзела БПЦ протаіерэй Аляксандр Шырытон.

"У гэтым годзе самалёт з Мінска не паляцеў у Ізраіль у сувязі з ускладненнем сітуацыі ў рэгіёне. Па благаславенні Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі было прынята рашэнне прывезці Жыватворны агонь з Масквы", - адзначыў Аляксандр Шырытон.
Святыню даставілі ў спецыяльнай лампадзе, якая не дазваляе полымю згаснуць. У такіх жа лампадах раней Жыватворны агонь дастаўлялі з Іерусаліма. Лампаду запалілі 4 мая ў маскоўскім аэрапорце Унукава ў 23.00 пасля прыбыцця дэлегацыі Фонду Андрэя Першазванага з Іерусаліма, пасля чаго прывезлі на транспарце ў Мінск.
Як расказаў протаіерэй Аляксандр Шырытон, ва ўсе епархіі Беларускай праваслаўнай царквы было разаслана пісьмо аб часе прыбыцця Жыватворнага агню ў Мінск.

"Па благаславенні кіруючых архірэяў БПЦ у Мінск прыбылі прадстаўнікі епархій БПЦ, якія змогуць узяць Жыватворны агонь і адвезці да сябе ў епархіі на вячэрнюю святочную службу. На свята Вялікадня агонь будзе раздадзены вернікам", - сказаў ён.
Жыватворны агонь, які сімвалізуе нерукатворнае святло Уваскрэсення Хрыстовага, штогод сыходзіць на Святой зямлі ў Кувукліі - капліцы ўнутры храма Гроба Гасподняга па малітвах Іерусалімскага Патрыярха і вернікаў. Цуд адбываецца ў Вялікую суботу напярэдадні праваслаўнага Вялікадня. Полымя ў першыя хвіліны мае асаблівыя ўласцівасці - яно не пячэ. Паломнікі ўмываюцца агнём і запальваюць свечкі, прывезеныя з сабой. Па традыцыі лампады з Жыватворным агнём дастаўляюць у розныя куткі свету.-0-

Фота Максіма Гучака
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі