Сцяг Панядзелак, 20 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
10 мая 2024, 19:37

Беларус Бурдзь стаў чэмпіёнам Еўропы па самба

Уладзіслаў Бурдзь. Фота з архіва
Уладзіслаў Бурдзь. Фота з архіва
10 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларус Уладзіслаў Бурдзь стаў уладальнікам залатога медаля чэмпіянату Еўропы па самба 2024 года, які прымаў сербскі Нові-Сад, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Бурдзь выйграў золата чэмпіянату Еўропы ў спартыўным самба ў вагавой катэгорыі да 58 кг. У чвэрцьфінале наш спартсмен перамог румына Багдана Дрымбу, у паўфінале справіўся з Карэнам Саргсянам з Арменіі, а ў вырашальным паядынку нанёс паражэнне балгарыну Яраславу Янакову. Гэты медаль вышэйшай пробы стаў для беларускай каманды адзіным на турніры, яшчэ трое нашых спартсменаў заваявалі ў пятніцу сярэбраныя ўзнагароды.

У вазе да 71 кг Уладзіслаў Саяпін паслядоўна перамог прадстаўнікоў Францыі, Балгарыі і Румыніі, але ў фінале не справіўся з расіянінам Рамедам Гукевым. У баявым самба ў катэгорыі да 64 кг Яўген Міхно атрымаў перамогі над спартсменамі з Харватыі і Расіі, аднак у "залатой" схватцы ўступіў Маісу Нерсесяну з Арменіі. У вазе да 59 кг у жанчын Лізавета Лапаева ў паўфінале прайшла расіянку Ніну Сярдзюк, але затым прайграла Крысціне Бондар з Румыніі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі