Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 сакавіка 2024, 14:54

У НАК Беларусі ўшаноўвалі прызёраў спартыўных гульняў "Дзеці Прымор'я"

Фота з архіва
Фота з архіва
27 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Нацыянальным алімпійскім камітэце Беларусі ўшаноўвалі пераможцаў і прызёраў І Зімовых міжнародных спартыўных гульняў "Дзеці Прымор'я", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Міжнародныя спаборніцтвы з удзелам спартсменаў не старэйшых за 16 гадоў з Беларусі, Расіі, Кітая, КНДР і Узбекістана праходзілі ў Прыморскім краі РФ з 19 па 23 лютага. На турніры нашы юныя спартсмены заваявалі 13 узнагарод - 5 залатых, 4 сярэбраныя і 4 бронзавыя. На цырымоніі ўшаноўвання медалісты гульняў, а таксама іх трэнеры былі ўзнагароджаны памятнымі прызамі НАК і грашовымі сертыфікатамі.

"Віншую нашу каманду з паспяховым выступленнем на такіх прэстыжных спаборніцтвах. У вострай канкурэнтнай барацьбе ўдзельнікі змаглі паказаць такі дастойны рэзультат. І гэта нягледзячы на акліматызацыю пры пералёце з Беларусі ў Прыморскі край, калі змена часавых паясоў магла паўплываць на арганізм і форму, - падкрэсліў міністр спорту Сяргей Кавальчук. - Гульні "Дзеці Прымор'я" - вельмі важны старт для краіны і беларускага спорту. Хачу пажадаць спартсменам, каб гэты турнір стаў першым этапам у спартыўным жыцці, у якім будзе яшчэ шмат п'едэсталаў на розных спаборніцтвах - чэмпіянатах Еўропы, свету і Алімпійскіх гульнях. Няхай барацьба з прадстаўнікамі такіх краін, як Расія і Кітай, садзейнічае вашаму ўдасканаленню і развіццю".

Чэмпіёнамі І Зімовых гульняў "Дзеці Прымор'я" сталі шорт-трэкіст Арцём Шадзько (эстафета дружбы), лыжніца Аляксандра Парфёнава (5 км), фігурысты Валерыя Яжова і Васіль Барахоўскі (адзіночнае катанне), а таксама хакеісты зборнай Беларусі-U16. Акрамя таго, у шорт-трэку Сафія Спорыш выйграла серабро ў эстафеце і бронзу ў індывідуальным першынстве, а ў фігурным катанні ў дзяўчат трэцяе месца заняла Лізавета Касцюк. У лыжных гонках асабістыя серабро і бронзу заваяваў Сяргей Парфёнаў (5 км і 7,5 км), Людміла Тарубарава стала сярэбраным прызёрам на 2,5 км, а Лізавета Пугачова - бронзавым на 5 км. Таксама беларускі квартэт паказаў другі рэзультат у змешанай эстафеце.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі