Фота з архіва
10 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праграма 8-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі адкрыецца ў Віцебску і Магілёве, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Футбалісты "Віцебска", якія пасля двух стартавых паражэнняў не прайгралі ні разу, прымуць на сваім полі "Смаргонь" (пачатак гульні ў 19.00). У мінулым туры віцябчане згулялі ўнічыю ў гасцях у чэмпіёна краіны мінскага "Дынама" (1:1), а смаргонская каманда ў сябе дома разышлася мірам з магілёўскім "Дняпром" (0:0). Сёння магіляўчане згуляюць на сваёй арэне з футбалістамі "Мінска" (пачатак гульні ў 21.00). Тыдзень таму мінчане прайгралі ў дамашнім паядынку жодзінскім тарпедаўцам (1:2).
Заўтра дзяржынскі "Арсенал" сустрэнецца ў Барысаве са "Слуцкам", у Салігорску "Шахцёр" згуляе з барысаўскім БАТЭ, а ў Брэсце мясцовае "Дынама" будзе сапернічаць з футбалістамі "Гомеля".
Заключныя сустрэчы 8-га тура адбудуцца 12 мая: "Іслач" (Мінскі раён) - "Дынама" (Мінск), "Тарпеда-БелАЗ" - "Нафтан" (Наваполацк), "Славія" (Мазыр) - "Нёман" (Гродна).
Пасля 7 тураў становішча ў лідзіруючай групе такое: "Славія" - 16 ачкоў, "Тарпеда-БелАЗ" - 16, "Дынама" (Брэст) - 15, "Нёман" - 15, "Дынама" (Мінск) - 13.
Спіс лепшых бамбардзіраў узначальваюць Міхаіл Гардзяйчук ("Дынама", Брэст), Павел Чыкіда ("Славія") і Джуніяр Эфагэ ("Гомель"), якія забілі па 5 мячоў.-0-