Стужка навiн
30
.04.24
09:12
Прэзідэнт
Генерал-маёр Андрэй Гарбаценка назначаны начальнікам Ваеннай акадэміі Беларусі
Адпаведны ўказ нумар 181 падпісаў 29 красавіка Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
09:11
Грамадства
Белгідрамет: на рэках у бліжэйшыя дні захаваюцца ваганні ўзроўняў вады
На Дняпры каля Жлобіна, прытоку Сожа рацэ Проня каля вёскі Ляцягі,
Прыпяці каля Петрыкава і яе прытоку рацэ Пціч каля вёскі Першая Слабодка
ўзроўні вады перавышаюць небяспечныя высокія адзнакі. Узроўні вады
блізкія да небяспечных высокіх адзнак на прытоку Дняпра рацэ Друць каля
вёскі Гарадзішча, Прыпяці каля вёскі Чэрнічы, яе прытоках рэках Случ
каля аграгарадка Ленін і Цна каля вёскі Дзятлавічы.
09:10
Спорт
Сабаленка прабілася ў 1/4 фіналу турніру WTA-1000 у Мадрыдзе
У 1/8 фіналу другая ракетка планеты перайграла амерыканскую тэнісістку
Даніэль Колінз, якая займае 15-е месца ў сусветным рэйтынгу, - 4:6, 6:4,
6:3. Матч прадаўжаўся 2 гадзіны 25 мінут.
09:10
Грамадства
Да 25 градусаў цяпла будзе сёння ў Беларусі
Умовы надвор'я будуць вызначаць антыцыклон з цэнтрам над Бранскай
вобласцю Расіі і цёплая паветраная маса, якая паступае з паўднёвага
захаду Еўропы. Чакаецца без ападкаў. Вецер паўднёвы, умераны.
09:04
Эканоміка
Яравыя культуры ў Беларусі пасеялі на больш як 46 працэнтах плошчаў
Яравыя культуры пасеяны на 1100,2 тыс. га - 46,5 працэнта ад плана.
Раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі,
проса) пасеяны на 556,6 тыс. га, што складае 90,4 працэнта да плана.
09:03
Грамадства
У Беларусі актуалізуюць правілы аховы працы
Цяпер ідзе перапрацоўка правіл аховы працы ў харчовай прамысловасці.
Апошнім часам з'явілася вельмі шмат новых тэхналогій, укаранёна новае
абсталяванне. Усё гэта плануюць адлюстраваць у абноўленых правілах.
09:02
Грамадства
Член Савета Рэспублікі: Канцэпцыя нацбяспекі змяніла падыходы да захавання стабільнасці ў краіне
Сам Ігар Жук з Гродзенскай вобласці і, гаворачы пра свой рэгіён, ён
упэўнены: усе жыхары адчуваюць асаблівую адказнасць за захаванне
бяспекі. "Усе разумеюць важнасць гэтага ўчастка. Важнасць развіцця
тэрытарыяльнай абароны і ўключэння ў яе ўсіх грамадзян, якія, не дай
бог, такое здарыцца, але стануць на абарону роднай Айчыны", - сказаў ён.
09:01
Палітыка
Галоўчанка: Беларусь і Егіпет могуць адкрыць новую старонку супрацоўніцтва і дружбы
Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка на сустрэчы з
прэм'ер-міністрам Арабскай Рэспублікі Егіпет Мустафой Мадбулі. 29
.04.24
21:35
Прэзідэнт
Лукашэнка накіраваўся на паўднёвы ўсход краіны
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 29 красавіка накіраваўся на паўднёвы ўсход краіны, каб праверыць ход пасяўной кампаніі. Кіраўнік дзяржавы 30 красавіка наведае паўднёвы ўсход Магілёўскай вобласці.
20:13
Грамадства
Мінадукацыі вызначыла тэрміны ўступнай кампаніі ў ВНУ
Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.
19:38
Грамадства
Белтэлерадыёкампанія правядзе трансляцыі богаслужэнняў на Вялікдзень
2 мая, у Вялікі чацвер, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін,
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі ўзначаліць боскую літургію ў сталічным
Святадухаўскім кафедральным саборы. Прамая трансляцыя службы пачнецца ў
10.30 на тэлеканале "Беларусь 3".
19:24
Эканоміка
Беларусь і Пакістан пацвердзілі ўзаемны інтарэс у далейшым умацаванні партнёрства ў эканоміцы
У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі актуальны стан беларуска-пакістанскіх
эканамічных адносін, у тым ліку ход рэалізацыі пратакола шостага
пасяджэння беларуска-пакістанскай міжурадавай камісіі па
гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, якое адбылося ў Мінску ў студзені
2023 года.
19:12
Грамадства
Ацяпляльны сезон завяршыўся ў Мінску
Адпаведнае рашэнне прынята Мінгарвыканкамам з улікам пацяплення і далейшага спрыяльнага прагнозу надвор'я.
19:05
Прэзідэнт
Пагранзаставе "Дзівін" прысвоена імя Героя Савецкага Саюза лейтэнанта Аляксея Лапаціна
Гэта рашэнне кіраўніка дзяржавы прынята ў мэтах патрыятычнага выхавання
моладзі, захавання гістарычнай памяці, папулярызацыі баявых традыцый і
воінскай службы ў органах пагранічнай службы.
18:47
Грамадства
"Яны пойдуць у народ". Косінец расказаў пра бліжэйшыя планы Прэзідыума, Сакратарыята, дэлегатаў УНС
Адна з задач, якую паставіў кіраўнік дзяржавы, датычыцца выбудоўвання
структуры для арганізацыі работы УНС. У сувязі з гэтым Аляксандр Косінец
звярнуў увагу на ролю і функцыі Прэзідыума УНС.